Чарговая гульня Кубка Монтэ Кларка, у якой гродзенскія «Варвары» прайгралі мясцовым «Вартавым» з лікам 32:0, прайшла ў Брэсце 20 мая. Тым самым гродзенцы пазбавіліся выхаду ў стадыю плэй-оф.
Гульня ў Брэсце гродзенскім футбалістам далася цяжка, віной таму — адсутнасць квотэрбека Іллі Гордана, якому ў папярэднім матчы ў Кіеве зламалі руку. А годнай замены гульцу ў абойме гродзенцаў не знайшлося. Менавіта таму «Варварам» даводзілася абараняцца і гуляць на вынасе на працягу ўсёй гульні. Берасцейцы скарысталіся слабасцю гродзенцаў і заслужана іх абыгралі.
Прайграўшы двум асноўным супернікам «Варвары» пазбавіліся ўдзелу ў плэй-оф Кубку Монтэ Кларка, нягледзячы на тое, што засталася яшчэ адна гульня з мінскімі «Паганцамi», якая пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня.
Пасля апошняга матчу Кубка Монтэ Кларка гродзенскiя футбалiсты пачнуць падрыхтоўку да Кубка Беларусі.