Цягам некалькіх дзён гродзенцы маглі паўдзельнічаць у конкурсе ад Hrodna.life і выйграць два камплекты бонсцікаў з альбомамі для іх збірання. Усяго мы атрымалі 30 каментарыяў, але не ўсе ў выніку далі іх аўтарам шанец на перамогу. Правер ніжэй, ці не ты перамог. І нават калі не — не сумуй. Тым больш ужо 21 мая Бонсцікі прыедуць у Гродна ў парк Жылібера!
Нагадваем умовы: трэба было зрабіць фота чалавека з бонсцікамі (фота сябе ці дзіцёнка) і апублікаваць з хэштэгам #hrodnalife. Не ўсе ўдзельнікі выканалі гэта правільна (былі фота толькі бонсцікаў без чалавек, былі фота без хэштэга). Некалькі розных фота з аднаго акаўнта залічваліся як адзін шанец у лёсаванні. Фота з розных сацсетак аднаго чалавека залічваліся як асобныя шанцы. Фота з розных акаўнтаў аднаго чалавека ў адной сацсетцы залічваліся як адзін шанец.
Такім чынам, з 30 каментарыяў пад навіной у розыгрышы ўдзельнічала 18.
Выбіраў пераможцаў генератар выпадковых лічбаў random.org. Першыя дзве лічбы, якія ён выдаў: 9 і 14.
У выніку альбом у выглядзе касмічнага карабля і 15 бонсцікаў атрымлівае Юлія Абрамчык, а альбом у выглядзе аднаго з герояў і таксама 15 бонсцікаў - Кацярына Грахольская. Мы звяжамся з пераможцамі, каб перадаць ім падарункі.
[irp posts="22 073″ name="22 мільёны прыліпалаў - гэта толькі пачатак. На Беларусь ідзе новая хваля бонсцікаў"]
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…