У сераду 18 мая гродзенскі “Кронан” ў мясцовым спарткомплексе “Вікторыя” з перамогі пачаў серыю плэй-оф супраць дзеючага чэмпіёна Беларусі брэсцкага БГК імя Мяшкова, што стала вялікай нечаканасцю. Раней гродзенцы ніколі не перамагалі брэсцкі клуб.
Цяперашні паўфінал паміж супернікамі стаў паўторам мінулагодняй стартавай фазы плэй-оф. У сезоне 2015/16 берасцейцы без праблем разабраліся з “Кронанан” на гэтай стадыі – 42:18 (у Гродне) і 43:24 (у Брэсце).
У гэтым годзе ўсё змянілася, мабыць, брэсцкі клуб недаацаніў свайго суперніка, які выдатна правёў хатні паядынак, дзе ў самай канцоўцы сустрэчы здолеў абыграць дзеючага чэмпіёна.
“Кронан” – БГК ім. Мяшкова – 26:25 (14:11)
Паўфінальная серыя праходзіць да двух перамог. Другі і, калі спатрэбіцца, трэці матчы адбудуцца ў Брэсце 20 і 21 мая.



