13 траўня ў Гродне прайшлі чарговыя, чацвёртыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. Жыхары горада мелі магчымасць паўдзельнічаць у 13-ці майстар-класах на самыя розныя тэмы.
Адбыліся і заняткі па танга і ёзе, псіхалогіі і цыгуну. Удзельнікі даведаліся, як пачаць пісаць, калі хочаш стаць пісьменнікам, а таксама як напісаць добры прэс-рэліз, паслухалі парады для таго, хто хоча стаць трэнерам і даведаліся, хто такія доўлы і як аптымізаваць працу свайго камп’ютара.
Гарадзенскія Майстэрні Ведаў - гэта адкрытая пляцоўка, накіраваная на абмен ведамі і кампетэнцыямі, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, распрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.Праграма Гарадзенскія Майстэрні Ведаў пачала сваю дзейнасць восенню 2016 г. Тады ў Гродне адбыліся тры Майстэрні — у верасні, кастрычніку і лістападзе.
Глядзіце на нашай інфаграфіцы, як змяняліся Гарадзенскія Майстэрні Ведаў у лічбах ад першай да чацвёртай.
Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Правядзенне чарговых Майстэрняў плануецца восенню.