Часцей за ўсё ў Гродна і на тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» прыязджаюць палякі. Сярод краін, жыхары якіх ахвотна наведваюцца на Гродзеншчыну, — Літва, Латвія, Германія, Італія, Вялікабрытанія. Аднак наш рэгіён наведваюць турысты не толькі з бліжэйшых дзяржаў. У гэтым годзе ў нас гасцявалі грамадзяне Аўстраліі, Мексікі, Нігерыі, Туніса і Японіі, піша grodnonews.by.
Турыстычны сезон пачаўся паспяхова: не раз у апошнія два месяцы ставіліся рэкорды па колькасці бязвізавых турыстаў, якія прыязджаюць да нас на выходныя. Запатрабаваныя ў замежнікаў экскурсійныя праграмы па значных аб’ектах гісторыка-
культурнай спадчыны Прынёманскага краю, аграэкасядзібы, адпачынак на прыродзе, прагулкі на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале і веламаршруты. Апошніх, дарэчы, становіцца ўсё больш.
якія распавядаюць пра гісторыю Аўгустоўскага канала і Гродзенскага краю.А прагулкі на цеплаходзе «Нёман» ужо сталі абавязковай часткай азнаямленчых экскурсій па тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў замежных турыстаў. Аматараў водных экскурсій цеплаход прымае штодня з раніцы і да позняга вечара. Цеплаход адпраўляецца ад прычала на шлюзе Дамброўка, здзяйсняе гадзінны шпацыр па канале. З адкрытай палубы адкрываецца від на маляўнічыя месцы памежжа, а самым цікавым момантам воднага падарожжа, як адзначаюць турысты, становіцца шлюзаванне.