Гродзенскі “Нёман” у 8-м туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Жодзіне 15 мая, згуляў унічыю з мясцовым “Тарпеда-БелАЗ” 1:1. Нічыя на выездзе дазволіла камандзе Ігара Кавалевіча замацавацца на шостым месцы ў турнірнай табліцы.
Гаспадары першымі адкрылі лік на 30-й хвіліне матчу. Скарыстаўшыся пасам партнёра экс-гулец “Нёмана” Дзмітрый Рэкіш з-за межаў штрафной дакладным ударам патрапіў у вароты Журава.
Адыграцца гродзенцы здолелі на 66-й хвіліне. Пасля дакладнай перадачы Уладзіслава Клімовіча ўдала сыграў капітан гродзенцаў Павел Савіцкі.
Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) – Нёман (Гродна) – 1:1
https://www.youtube.com/watch?v=M3A2YqodDvA
https://www.youtube.com/watch?v=VvzwWmBqZDY
Пасля матчу галоўны трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч застаўся задаволены вынікам, які паказала яго каманда.
“Зыход паядынку заканамерны. У нас не атрымаўся першы тайм, не хапала апошняга пасу. У цэлым не атрымалася гульня ў атацы. У другім тайме рысунак гульні змяніўся. Змаглі зраўняць лік. Я задаволены гульнёй сваёй каманды. Нам супрацьстаяў моцны супернік, які прапаведуе агрэсіўны футбол”.
Турнірная табліца пасля 8-га тура выглядае наступным чынам:

А наступную гульню ў чэмпіянаце “Нёман” правядзе ўжо ў Гродне 21 мая, дзе на родным стадыёне будзе прымаць ФК “Крумкачы”.



