Рух на ўчастку вуліцы Будзёнага ад пошты да прывакзальнай плошчы закрываецца з 9.00 15 мая да 24.00 15 чэрвеня з-за рамонту магістральнай цеплатрасы. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Гродна.
З’явіцца часовы прыпынак грамадскага транспарту «Спорттавары» (у напрамку вул. Каханоўскага), гарадскія аўтобусы будуць разварочвацца па прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала, паведамілі ў Аўтобусным парку № 1.
Змяняцца маршруты аўтобусаў 2, 3, 14, 15, 16э, 18, 19, 20, 20э, 37, 37э і 47. Замест вуліцы Будзёнага яны паедуць па Леніна і Ажэшкі.