У Гродне Мікалая Таранду ведаюць як навукоўца, выкладчыка, аднаго ў арганізатараў гістарычнага клуба “Паходня”, колішняга гаспадара кавярні “Батлейка”, а галоўнае – чалавека, што заўжды збіраў вакол сябе сябе прыхільнікаў беларушчыны і аматараў гісторыі горада.

У Цэнтры гарадскога жыцця 11 мая адзначылі ягонае 60-годдзе.

Захаванне спадчыны, раскопкі, прыборка Гараднічанкі: узгадваем першыя гады “Паходні” з Міколам Тарандам

“Маю 18 і ў дадатак - 42 гады досведу”. У Гродне адзначылі юбілей Мікалая Таранды

“Ён сапраўды ўвесь час быў у цэнтры гарадскога жыцця, аб’ядноўваў людзей, шмат рабіў і дагэтуль робіць для горада. У “Паходні” ён таксама быў цэнтрам, хаця і не імкнуўся да першых пазіцый. Для мяне Мікалай стаў добрым сябрам, не зважаючы на рознасць ва ўзросце. Многія маладыя людзі пайшлі шляхам беларускасці ўслед за ім”, – распавёў Ігар Кузьмініч, самы малодшы з сябраў першага складу клуба “Паходня”.

“Маю 18 і ў дадатак - 42 гады досведу”. У Гродне адзначылі юбілей Мікалая Таранды

Сам Мікалай, распавядаючы пра юбілей, аб сябе амаль і не гаварыў. Бацькі, дзяды, родная хата, пасля – Гродна, “Паходня” і людзі, з якімі побач давялося працаваць і сустракацца. З эпізодаў свайго жыцця юбіляр больш жартаваў. Узгадваючы, што шмат гадоў быў танцорам у студэнцкай самадзейнасці і ў ансамблі “Нёман”, казаў, “як там вучыўся, увесь час скакаў”, а сваю арганізатарскую ролю ў “Паходні” тлумачыў тым, што “купілі самавар, шмат кубкаў і я бегаў у краму за пячэннем”.

На “Мова Нанова” гарадзенцы размаўлялі пра кавярні і ўзгадалі легендарную “Батлейку”

А вось яго стаўленне да ўзросту, са словаў Мікалая, дакладна адгадалі сябры, што падарылі яму кубак з надпісам “Маю 18 і ў дадатак – 42 гады досведу”.

Упрыгожаннем імпрэзы і падарункам для Мікалая, яго гасцей і сяброў стаў выступ стаў спявачкі Касі Камоцкай.

 

https://youtu.be/mTKLptsRtzE