Петыцыю з амаль шасцю тысячамі подпісаў у абарону польскіх школ у Гродне і Ваўкавыску выслала 11 мая на адрас прэзідэнта Беларусі старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс, паведамляе znadniemna.pl.
— Строга кажучы, мы паслалі 5713 подпісаў, — расказала Борыс. Столькі подпісаў кіраўніцтва СПБ прызнала безумоўна сапраўднымі. — Мы забракавалі, напрыклад, подпісы, дзе не было хатняга адрасу асобы. Агулам было адхілена больш за трыста подпісаў, — кажа кіраўнік СПБ.
Саюз палякаў у Беларусі ініцыяваў збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб прадухіліць ліквідацыю дзвюхшкол з польскай мовай навучання ў Гродне і Ваўкавыску. Збор доўжыўся паўтара месяца.
— Я думаю, што за такі кароткі перыяд часу амаль шэсць тысяч подпісаў з’яўляецца добрым вынікам і СПБ атрымаўся даказаць, што ён з’яўляецца эфектыўнай арганізацыяй, — кажа Борыс.