Здароўе і спорт

«Нёман» на родным стадыёне вырваў перамогу ў матчы з «Нафтанам»

Каманда Ігара Кавалевіча ў чацвер 11 мая на сваім стадыёне ў матчы з «Нафтанам» здолела не толькі адыграцца, але і абыграць свайго суперніка. Вырашальны гол у матчы на 57-й хвiлiне забіў капітан жоўта-зялёных Павел Савіцкі.

Наваполацкая каманда ў матчы з «Нёманам» у першую чаргу разлічвала на ачкi, бо ёй трэба выбірацца з дна турнірнай табліцы. Гродзенцам таксама патрэбныя былі ачкі, каб не адставаць ад лідараў чэмпіянату.

Старт матчу ў Гродне застаўся за «Нафтанам». Госці ўжо да 10-й хвіліны мелі два добрыя моманты, але рэалізаваць іх не атрымалася. Гаспадары ж разгуляліся толькі да сярэдзіны тайма — актыўны быў Савіцкі, але справа да небяспечных удараў у гродзенцаў у першым тайме так і не даходзіла.

«Нафтан» пачаў добра і другую палову, што і прынесла доўгачаканы вынік. Аўтарам першага мяча для наваполацкай каманды ў чэмпіянаце стаў Казлоў.

«Нёман» зайграў толькі пасля прапушчанага мяча. Гродзенскім заўзятарам узяцця варот гасцей доўга чакаць не прыйшлося. Валерый Жукоўскі на 57-й хвіліне з вугла штрафной эфектным ударам адправіў мяч у дзявятку варот «Нафтана».

Пасля гола гаспадары пайшлі яшчэ большымі сіламі да варот суперніка, але вось выйсці наперад у «Нёмана» не атрымлівалася. Да 70-й хвіліны «Нафтан» больш актыўнічаў і быў блізкі да чарговага голу. Але на 74-й хвіліне абаронца паўночнікаў здзейсніў грубую памылку ў цэнтры поля, што і прывяло да ўзяцця варот «Нафтана». Пасля перадачы Канцавога Павел Савіцкі дакладным ударам галавой адправіў мяч у сетку варот.

У застаўшыся час «Нафтан» ужо не меў сілы ісці наперад, а гродзенцы жадалi трэцяга гола, але забіць у матчы больш нікому не ўдалося.

«Нёман»: «Нафтан» — 2:1

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзякаваў сваёй камандзе за перамогу, а таксама выказаўся з нагоды дрэннага газона на стадыёне.

«Невыразны першы тайм у нашым выкананні. Прычыны мы знойдзем унутры каманды, было вельмі шмат памылак. Не маглі зрабіць першую перадачу, супернік накрываў. Перад гульнёй мы з вялікай павагай паставіліся да каманды „Нафтан“. Яна заўсёды была байцовай, што сёння і прадэманстравала. Нягледзячы на фінансавыя праблемы, людзі б’юцца, б’юцца. Я задаволены, што мы выцягнулі матч. Гульня забудзецца — вынік застанецца.

Яшчэ хачу сказаць, што такога поля гродзенскі стадыён у маю бытнасць не бачыў ніколі. Я не ведаю, да каго звярнуцца з гэтым пытаннем, але… Поле стадыёна ў дрэнным стане. Каманда, якая хоча валодаць ініцыятывай, ствараць моманты — яна тут проста не можа гэта рабіць. У камбінацыйны футбол на такім полі гуляць немагчыма».

Пасля 7 тураў «Нёман» займае шостае месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 13 ачкоў. На першым месцы БАТЭ — 17 ачкоў.

У панядзелак 15 мая гродзенцы адправяцца ў Жодзіна, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Тарпеда».

Матч "Нёмана" з "Нафтанам" 11 мая. Тады трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч звярнуў увагу, што поле ў вельмі дрэнным стане.more
Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Гродзенка паказала, як выглядае двор на Гогаля пасля капрамонту

Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на…

5 лютага 2025

Расіяне прадаюць бізнесы і нерухомасць, каб купіць кватэру ў новым ЖК у Гродне

Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх…

5 лютага 2025

На Дамброўскага збіраюцца асвятліць пешаходныя дарожкі

На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…

4 лютага 2025

Падладзіліся пад турыстаў: на некаторых маршрутках у Гродзенскай вобласці зараз можна плаціць карткай

На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…

4 лютага 2025

Былога памежніка з «Брузгоў» будуць судзіць за «здраду дзяржаве». Каго яшчэ і як судзяць паводле гэтага артыкула?

Гродзенец Сяргей Цераховіч працаваў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі». Зараз яму пагражае да…

4 лютага 2025

Замест Балонскага працэсу: Гродзенскі ўніверсітэт Купалы наладжвае супрацоўніцтва з Чувашыяй

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з прадстаўніком Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…

4 лютага 2025