Такім спосабам гродзенец Аляксей Гаўрыкаў спрабуе папулярызаваць свой велапракат, дзе ёсць адзіныя ў Гродне электрасамакаты. Выглядае, што такі ход спрацоўвае, бо гараджане актыўна падыходзяць, фатаграфуюцца і пытаюцца пра незвычайную тэхніку.
Асабліва «Чалавек-павук» спадабаўся дзецям. Маленькія гродзенцы падбягаюць да Аляксея, некаторых ён бярэ на рукі і фатаграфуецца, камусьцi шанцуе больш — ён iх катае.
«Планую ў бліжэйшы час больш катаць дзяцей і дарослых, каб яны даведаліся што такое электрасамакаты. Сам катаюся кожны дзень, спрабую прыцягнуць кліентаў. У мяне два касцюмы: чалавека-павука і бэтмена, я імкнуся іх чаргаваць. Галоўнае каб людзям падабалася», — распавёў Аляксей.
Хлопец ішоў да ўласнага пракату два гады — купляў выкарыстаныя ровары і даводзіў іх да ідэальнага стану. Бліжэй да адкрыцця ён набыў самакаты: як звычайныя, так і электра. Зараз у яго велапракаце ёсць славацкія і галандскія ровары. Электрасамакаты ёсць дзіцячыя і дарослыя, а таксама розныя велапрычэпы.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…