Гістарычны забег “Гарадзенская Вандроўка” ўпершыню пройдзе ў Гродне 28 мая. Такім чынам вырашылі змяніць фармат  традыцыйнага Прабег Міру, які мае 20-гадовую традыцыю.

Стартавы стрэл прабегу прагучыць на вуліцы Элізы Ажэшкі (каля плошчы Леніна) у 11.00. Пасля яго пачнецца незабыўнае “падарожжа” па знакамітай гродзенскай брукаванцы ўздоўж даўніх вулічак горада. Фарны касцёл, Кляштар бернардынаў, драмтэатр, Новы і Стары замкі – гэта толькі малая частка славутасцяў Гродна, у асяроддзі якіх можна будзе палепшыць асабістыя рэкорды (на дыстанцыях 5 або 10 км), а, магчыма, і замахнуцца на перамогу.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах могуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Таксама ўдзельнікаў забегу чакаюць: святочная вячэра Паста-паці і экскурсіі. Госці свята змогуць паслухаць канцэрт на плошчы Леніна, паўдзельнічаць у конкурсах і акунуцца ў вясёлую атмасферу свята.

На забегу прадугледжаны залік “Каманднае першынства сярод арганізацый”, па яго выніках будзе выяўлена лепшая спартыўная кампанія.

Для ўдзелу ў забегу неабходна зарэгістравацца на старонцы 42195.by і аплаціць стартавы ўнёсак. За абнаўленнем інфармацыі можна сачыць сайце маерапрыемства.

Арганізоўваюць вандроўку Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Першая Таймінгавая Кампанія.