Адзначыць “Дзень і ноч музеяў” на новы лад вырашылі сёлета ў Музеі гісторыі рэлігіі. Ва ўнутраным дворыку музея ўпершыню ў нашым горадзе зладзяць фестываль фларыстыкі “Феерыя кветак”. Пабачыць вынікі працы фларыстаў і дызайнераў можна будзе цягам трох дзён – ад 15.00 19 мая да 18.00 21 мая.
Ствараць кветкавае хараство будуць 10 гродзенскіх фларыстак. Для ўпрыгожвання дворыка яны выкарыстаюць як сезонныя, так і экзатычныя кветкі ды іншыя расліны. Таксама тут можна будзе пабачыць кампазіцыі са стабілізаваных кветак і стабілізаванага моху, што захоўваюць свежасць напрацягу многіх гадоў і зрабіць здымкі ў фотазонах.
Аб сваіх планах па стварэнні “Феерыі кветак” дзяўчаты расказваюць у кароткім відэа.
https://youtu.be/zz3RtHY7RN8
Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 19 мая, 18.00.


