Праграма Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў - 13 заняткаў на 13 траўня!

Ужо 13 траўня пройдуць чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. У гэты дзень пройдзе 13 заняткаў, на пяці разных пляцоўках, у трох блоках. Гэта значыць, што ў вас ёсць магчымасць наведаць ад аднаго да трох заняткаў. Ёга, танга, заняткі для трэнераў, будучых мам і пісьменнікаў, псіхалогія — усё гэта і іншае чакае вас ужо 13 траўня.

Ідэя Майстэрняў

Майстэрні - гэта праграма, якая накіравана на абмен ведамі і досведам. Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала сваю дзейнасць у сярэдзіне 2016 г.

У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы — экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.

Падчас Майстэрняў, у адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзіць некалькі майстар-класаў, прызентацый, лекцый, трэнінгаў падаўжальнасцю да дзвюх гадзін, якія накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетэнцый, спрыяючыя самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.

Праграма Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў 13 траўня

І блок: 11.00−13.00

«Ёга смеху«

Вядучая: Кася Рэмбеза

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

«Падказкі метафары«

Вядучая: Юлія Багатырэвіч

Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

«Як спыніць перадачу праблем з пакалення ў пакаленне«

Вядучая: Эльвіра Хмяльніцкая

Дзе: вул. Ціміразева 10/1−31 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

«Прэс-рэліз і не толькі. Як грамадскім актывістам пасябраваць са СМІ»

Вядучая: Ірына Новік

Дзе: вул. Ціміразева 10/1−18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)

ІІ блок: 13.30−15.30

«Танга-тэрапія»

Вядучыя: Андрэй Мішусцін і Людміла Тарасенка

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

«Адукацыйны калейдаскоп: што, дзе і навошта«

Вядучыя: Юлія Сымановіч і Таццяна Кавалёнак

Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

«Кар’ерны драйв 2: сэлфі падыходы«

Вядучыя: Ларыса Скварцова і Таццяна Гіжук

Где: ул. Ціміразева 10/1 — 31 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

«Цыгун — аздараўленне«

Вядучая: Ганна Кузняцова

Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»)

ІІІ блок: 16.00−18.00

«Доўла — новая з’ява для соцыума ці вельмі добра забытае старое«

Вядучая: Ганна Кузняцова

Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»)

«Аптымізацыя Персанальнага Камп’ютара (ПК)«

Вядучы: Андрэй Мішусцін

Дзе: ул. Ціміразева 10/1−18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)

«Як адшукаць у сабе пісьменніка і пачаць пісаць«

Вядучы: Артур Камароўскі

Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

«Майстэрня трэнерскіх „фішак“»

Вядучая: Ганка Барадзіна

Где: ул. Ціміразева 10/1−31 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

«Форум-Тэатр, Методыка «шведскага» гуртка, Драмапедагогіка, Дынаміка суполак«

Вядучая: Дар’я Нячай

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Увага: майстар-клас пройдзе з 17.00 до 19.00

Як прыняць удзел у Майстэрнях?

На ўсе майстар-класы абавязковы запіс на спасылцы або па тэл. + 375 33 634 10 41.

Уваход на ўсе заняткі бясплатны.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025