Спадчына

Амерыканскі мастак у гродзенскай сінагозе праз карціны распавёў аб забытых польскіх яўрэях

Марк Подвал прыехаў у Гродна 1 мая каб прадставіць у сінагозе сваю выставу «Кадыш па Дамброве Беластоцкай». Яна расказвае пра забытае яўрэйства гэтага польскага мястэчка.

Сама выстава адкрылася яшчэ 14 красавіка. Яна складаецца з 18 прац і ўсе яны звязаны з жыццём мястэчка Дамброва Беластоцкая і яўрэйскімі каранямі самога мастака ў гэтым месцы. Там жыла мацi Марка, якой удалося з’ехаць да вайны ў ЗША. Усе яўрэі, якія засталіся ў Дамброве, загінулі.

Работы Марка Подвала заснаваныя на тым, што бачыў мастак у Дамброве, і на тым, што ён чуў ад сталых жыхароў.

Разам з мастаком у Гродна прыехала дэлегацыя з Польшчы на ​​чале Яраславам Буднікам — дырэктарам Аб’яднання школ імя генерала Н.Суліка ў Дамброве Беластоцкай, былі настаўнікі і нават старэйшы штабны харунжы рэзерву Пагранічнай службы Польшчы. Таксама пазнаёміцца ​​з працамi мастака прыехалі і прадстаўнікі чэшскага яўрэйскага музея.

Сам Марк Подвал на выставе быў нешматслоўны і выказаў падзяку за цікавасць да прац і яго другой радзімы. Таксама ён зрабіў падарунак гораду Дамброва — пасля ўсіх выстаў працы адправяцца на сталае знаходжанне менавіта туды.

«Мы рады такім вялікім гасцям у нашым горадзе. Гэта імкненне ажывіць памяць для нас сёння і пошук пунктаў збліжэння з суседзямі, вывучаючы сумесную гісторыю. А гiсторыя ў нас аднолькавая — у 1899 годзе ў Дамброве было 75% яўрэйскага насельніцтва, амаль як і ў Гродне ў той час. У 1941 году немцы спалілі Дамброву і цяпер там няма яўрэяў - толькi адно надмагілле перад каталіцкай царквой. Ажыўленне памяці аб знішчаных яўрэях — гэта прафілактыка антысеміцкіх і расісцкіх настрояў у грамадстве. Такая кампетэнтная асвета ў гэтым пытанні важная для ўсіх і асаблiва для падрастаючага пакалення Беларусі і Польшчы», — распавёў арганізатар выставы ў Гродне Яўген Калодзін, які прадстаўляе ў горадзе супольнасць яўрэя-хрысціянскага дыялогу «Шомэр — Інтэрнэшнл»

Выстава Марка Подвала працягнецца ў Гродне да 16 мая. А потым на месяц адправіцца ў Мінск — у Яўрэйскі цэнтр.

Даведка

Марк Подвал нарадзіўся 8 чэрвеня 1945 года — мастак, аўтар, кінарэжысёр і лекар. Амерыканец з яўрэйскімі каранямі вядомы сваімі малюнкамі на старонках газеты New York Times. Акрамя таго, ён з’яўляецца аўтарам і ілюстратарам кніг для дзяцей і дарослых. Большасць яго работ, як уласных, так і тых, якія ён ілюстраваў для іншых, звычайна прысвечаны яўрэйскім легендам, гісторыі і традыцыям. Экспануюцца работы Марка Повала ў галерэях і музеях усяго свету.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025