Здароўе і спорт

«Нёман» біўся, але буйна прайграў «Віцебску» і атрымаў другую паразу ў сезоне

Футбалісты «Нёмана» ў суботу 29 красавіка нечакана на родным стадыёне прайгралі «Віцебску» з буйным лікам 1:4. Ужо на пасляматчавай прэс-канферэнцыі Кавалевіч заявіў, што такая параза гэта яго віна, бо каманда не выканала ўказанні трэнера.

У халодны суботні вечар паглядзець матч з удзелам «Нёмана» і «Віцебска» на мясцовы стадыён прыйшло паводле пратаколу толькі 920 чалавек. Лічба маленькая, але такія рэаліі беларускага футбола. Негледзячы на тое, што каманда Ігара Кавалевіча паказвае з пачатку сезона добры футбол, новыя заўзятары на трыбуны не ідуць.

Гродзенцы актыўна пачалі матч і за першыя 15 хвілін стварылі каля варот суперніка два небяспечныя моманты, дзе маглі вызначыцца. Спачатку Бомбелю крыху не хапіла дакладнасці, а пасля і Рудзіку. А ўжо на 21-й хвіліне госьці стварылі свой першы небяспечны момант — гаспадароў выратавала штанга.

Але на 29-й хвіліне «Віцебск» здолеў усё ж трапіць у вароты «Нёмана». Абаронцы жоўта-зялёных у штрафной пакінулі аднаго Бабічава, які пасля дакладнай перадачы бесперашкодна «расстраляў» вароты Курганскага.

Праз 4 хвіліны ўжо гасцям даводзілася даставаць мяч з сеткі варот. Гродзенцы здолелі хутка адказаць і аўтарам гола, пасля дакладнай перадачы Рудзіка, стаў Лакціёнаў.

Праз хвіліну пасля ўзяцця варот «Віцебска» гродзенцы маглі выйсці наперад, але ў патрэбны момант капітан «Нёмана» Савіцкі не здолеў абыграць галкіпера гасцей.

Не забіваеш ты — забіваюць табе. Менавіта так адбылося і з «Нёманам». На 36-й хвіліне Волкаў абвёў усю абарону «Нёману» і зрабіў лік 1:2.

Пасля перапынку з новымi ciламi гаспадары пабеглі адыгрывацца. Мелі добрыя моманты Абуна, Савіцкі, але мяч у вароты суперніка не ляцеў. А вось у «Віцебска» ў гэты вечар залятала практычна ўсё.

Свой чарговы гол госці забілі на 56-й хвіліне і зноў супернік бесперашкодна мінуў абарону жоўта-зялёных. Аўтарам трэцяга мяча ў «Віцебска» стаў Салавей.

Пасля чарговага прапушчанага гола гродзенцы не палі духам і пайшлі яшчэ большымі сіламі наперад. Для ўзмацнення Кавалевіч спачатку выпусціў Клімовіча, а пасля і Кавалёнка. Былі ў «Нёмана» добрыя небяспечныя праходы і ўдары і нават штангі, але мяч ніяк не хацеў ляцець у вороты суперніка. А вось у «Віцебска» адзiн з апошніх нападаў у матчы скончыўся паспяхова. І зноў паўночнікі без праблем разабраліся з абаронай гродзенцаў і забiлi свой чацвёрты мяч, аўтарам якога стаў Квашук.

Такім чынам гродзенцы запісваюць на свой рахунак чарговую, другую запар паразу. А «Віцебск» набірае свае першыя 3 ачкі ў гэтым сезоне.

Нёман (Гродна) — Віцебск — 1:4

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч ўсю віну за паразу ўзяў на сябе.

«Калі каманда не выконвае тое, што ад яе патрабуе трэнер, значыць вінаваты трэнер. Цалкам такая сітуацыя ляжыць на трэнеры, я бяру на сябе віну за паразу.

Мы хацелі змяніць гульню з выхадам Кавалёнка, але з яго выхадам нічога не памянялася. Мы не атрымалі тое, чаго чакалі. Раз гульцы выходзяць і не паказваюць тую гульню, што ад іх патрабуе трэнер, вінаваты трэнер. Значыць, нешта не так ці не цалкам растлумачыў. Будзем разбірацца, рыхтавацца да наступнай гульні", — сказаў Кавалевіч.

Становішча гродзенцаў у турнірнай табліцы пакуль нязменнае. Каманда з 7 ачкамі ў пяці гульнях знаходзіцца ў сярэдзіне і чакае пакуль пройдуць іншыя матчы ў туры.

Свой чарговы матч «Нёман» правядзе на выездзе ў Магілёве. У нядзелю 7 мая гродзенцы будуць гуляць з «Дняпром».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025