Дружына з Гродна прыехала ў сталіцу Украіны за некалькі гадзін да гульні і, нягледзячы на сумнеўнае судзейства, паказала годную гульню.
«Варвары» правялі ў дарозе больш за 12 гадзін з-за доўгага кантролю на ўкраінскай мяжы. У выніку, некаторыя гульцы нават не паспелі паснедаць.
Пачатак матчу абнадзйваў: у першай чвэрці Сяргей Каскевіч занёс тачдаўн, адкрыўшы лік у сустрэчы. Пасля гэтага абаронца Марк Лабаноўскі удала гуляў на перахопе і занёс яшчэ два тачдаўны ў першай чвэрці. Аднак кіеўскія суддзі не залічылі іх.
У трэцяй чвэрці «Паўстанцы» занеслі два тачдаўны і завяршылі гульню трэцім тачдаўнам з рэалізацыяй. Такім чынам, фінальны лік гульні стаў 6−20 на карысць гаспадароў.
Пры гэтым некалькі гродзенцаў атрымалі пашкоджанні, а ў Марка Лабаноўскага нават было падазрэнне на сатрасенне мозгу, якое пазней не пацвердзілася.
На гульню «Варвараў» у Кіеве прыехалі 30 гульцоў і 15 заўзятараў. Цяпер каманду чакаюць гульні супраць Брэста і мінскіх «Паганцаў». У выпадку дзвюх наступных перамог гродзенцы трапяць у плэй-оф.