Спадчына

Першы «Кірмаш даўніны» адкрыўся ў Гродне: пакуль без замежных калекцыянераў

Манеты, значкі, ордэны, маркі, посуд, паштоўкі і многае іншае можна ўбачыць і набыць на «Кірмашы даўніны», які адкрыўся ў Гродне ў суботу, 29 красавіка, у будынку былога Палаца тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы. Усяго ў кірмашы ўдзельнічае каля 100 калекцыянераў з розных гарадоў Беларусі.

Такія кірмашы ўжо даўно сталі брэндам многіх еўрапейскіх гарадоў, а ў Гродне, нягледзячы на мноства калекцыянераў, якія ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, ён адкрыўся ўпершыню. Плануецца, што кірмаш будзе праходзіць тут раз у квартал. Але калі ён будзе запатрабаваны, арганізатары плануюць ладзіць яго часцей.

[irp posts="18 787″ name="Гродзенскiя калекцыянеры: хочам прынесці сюды еўрапейскія традыцыі «Кірмаша даўніны""]

«У Еўропе сапраўды вельмі шмат падобных кірмашоў, якія праходзяць штомесяц. У суседнім Беластоку нават двойчы ў месяц. А ў нас толькі першы адкрылі. Робім гэта для людзей, каб яны маглі пазнаёміцца з прадметамі даўніны, можа хтосьці і купіць нешта зможа. Пакуль у нас пробны кірмаш і трохі надвор’е падвяло. Але, думаю, за два дні мы здолеем парадаваць гасцей», — расказаў кіраўнік клуба калекцыянераў «Скарабей» Віктар Какарэка.

Рэтра-аўтамабілі на адкрыцці «Кірмаша даўніны»
Замежных удзельнікаў на кірмашы яшчэ няма, бо яны толькі прыглядаюцца да навінкі ў Беларусі. Але арганізатары хочуць верыць, што гэта ўсяго толькі пытанне часу.

«Мы разлічваем, што ў будучыні да нас прыедуць госці з блізкага замежжа са сваімі калекцыямі. Прадметы стогадовай даўнасці можна перавозіць праз мяжу. У нас нават ёсць дамоўленасць з дзяжурным мастацтвазнаўцам з гісторыка-археалагічнага музея, які пры патрэбе зможа даць дазвол на права вывазу старых рэчаў, калі яны, вядома, не з’яўляюцца гісторыка-клутурной каштоўнасцю». — дадаў Віктар Какарэка.

[irp posts="17 486″ name=" Салдацікі - мая любоў". Гродзенскі калекцыянер расказаў пра свае цэнныя фiгуркi"]

«Кірмаш даўніны» ў Гродне праходзіць з 29 па 30 красавіка.

[irp posts="17 292″ name="Гродзенскія калекцыянеры пачалі выстаўляць свае багацці ў краме Багач""]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025