Першы міжнародны матч у новым сезоне футбалісты «Варвараў» правядуць у Кіеве ў суботу 29 красавіка. Каманда Аляксея Серабракова будзе сустракацца з кіеўскім «Рэбэлз». Што чакаць ад гульні украінцаў, гродзенцы пакуль не ведаюць, будуць знаёміцца з супернікам па ходзе гульні.

У Кіеў з Гродна адправіцца цэлы аўтобус: 30 гульцоў і 15 заўзятараў. Выезд камандзе абыйдзецца 700 еўра.

Нягледзячы на маладосць украінскай каманды, у іх вельмі дасведчаны трэнерскі штаб і яны ўмацаваліся гульцамі з іншых каманд, так што лёгкай прагулкі ў «Варвараў» у Кіеве дакладна не будзе. Але гродзенцы настроены на перамогу ў матчы, бо плануюць замацаваць за сабой першы радок у дывізіёне.

«На выезд едзе добры склад, амаль палова пачаткоўцы, але ўсё ж гэта значна лепш, чым адпраўляцца на выязную гульню ў 12 чалавек, як гэта было ў мінулым годзе ў Калінінградзе. Бачная праца праведзеная ў міжсезонне. На жаль, паўнавартасна падрыхтавацца да суперніка не атрымалася, бо няма ніякіх відэаматэрыялаў з іх гульняў. Тактычны гэта ход або запісы гульняў ва Украіне не вядуць, я не ведаю. Будзем падстройвацца пад суперніка ўжо па ходзе гульні. Едзем адназначна за перамогай», — сказаў трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў.

Матч паміж супернікамі пройдзе ў суботу 29 красавіка ў 14.00.

[irp posts="18 687″ name=" Варвары" пачалі новы сезон з перамогі над мінскімі «Ласямі""]