Будаўнічая тэхніка падбіраецца ўсё бліжэй да старых пахаванняў ля Фары Вітаўта

Ужо больш за тыдзень ідзе замена старой цеплатрасы на вуліцы Замкавай. За гэты час рабочыя ўшчыльную наблізіліся да сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, а побач з ёй і старыя могілкі. Афіцыйна аб знойдзеных пахаваннях ніхто не паведамляе, але сведкі кажуць, што рабочым трапляліся косці і нават чэрапы.

Згодна з праектам рабочыя ідуць па старым маршруце, дзе знаходзяцца савецкія трубы. Малаверагодна, што там можна на нешта натрапіць. Але сыходзячы трохі ў бок, адкрываецца зусім некранутая зямля – тэрыторыя ў скверы, дзе калісьці быў самы вялікі ў Гродне храм Фара Вітаўта, а вакол яго да канца 18 стагоддзя – могілкi. Перасталі хаваць там толькі пасля ўказа Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1792 годзе. Менавіта тады было вырашана хаваць людзей за горадам на новых камунальных могілках.

Пахаванні каля Фары маглі быць там з пачатку заснавання храма, а гэта канец 14 стагоддзя. Да сённяшніх дзён могілкi Фары Вітаўта ніхто не знаходзіў, магчыма, рабочым цяпер упершыню і трапляюцца старыя пахаванні.

Вядома, што ў гістарычным цэнтры, дзе вядзецца замена цеплатрасы, не вядзецца ніякага археалагічнага нагляду.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: