Здароўе і спорт

«Адкрыты Кубак Гродна — 2017» па спартовым арыентаванні праходзіць у горадзе і ваколіцах нягледзячы на кепскае надвор’е

У Гродне і яго ваколіцах з 20 па 25 красавіка праходзіць «Адкрыты Кубак Гродна — 2017» па спартовым арыентаванні. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш за 500 чалавек не толькі з Беларусі, але і з розных краін Еўропы, а нават з Кітая.

У гэтым годзе спаборніцтвы па арыентаванні юбілейныя і праходзяць у 40-ы раз. Узрост удзельнікаў ад 6 да 80 гадоў, таксама геаграфія шырэйшыя, чым у леташніх спаборніцтваў.

У першыя тры дні ўдзельнікі «Кубка» спаборнічалі ў вёскі Прыгодзічы, Саннікі і парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкi Алімп». У панядзелак 24 красавіка арыенціроўшчыкі выйшлі ў цэнтр Гродна, дзе ім трэба было спаборнічаць ва ўмовах сучаснага горада (вуліца Антонава і Скідзельскі рынак).

Удзельнік «Адкрытага Кубка Гродна» прабягае па падземным пераходзе каля Скідзельскага рынку
Свае карэктывы ў спаборніцтвы ўносіць і надвор’е. Спартсменам даводзіцца арыентавацца ва ўмовах граду, моцнага ветру і дажджу. Віктар Мірашнічэнка прыехаў у Гродна з Калінінграда і застаўся задаволены як арганізацыяй, так і ўдзелам у спаборніцтвах.

«У гэтым годзе мне 60 і бегаю я больш за 10 гадоў. Мы з сябрамі ездзім усюды, але ў Гродна прыехалi ўпершыню і ўражанні засталіся вельмі добрыя. Вядома, цяжка стала перасякаць мяжу, але мы спрабуем ўсё рабіць, каб яе прайсці хутчэй. Арганізацыя спаборніцтваў мне спадабалася, адзіны мінус, дык гэта красавiцкi град з дажджом, які заліваў вочы, можа гэта неяк і паўплывала на вынікі ўдзельнікаў. Асабіста я бегаў у сваё задавальненне і не імкнуўся да нейкіх рэкордаў. Агулам усё прайшло добра, планую прыехаць і на наступны год».

Асноўныя старты на сярэдняй, класічнай і спрынтарскай дыстанцыях дазволілі ўдзельнікам набраць балы ў залік «Кубка Беларускай федэрацыі арыентавання», а таксама ў сусветным рэйтынгу. Па выніках спаборніцтваў вызначыцца пераможца ў асабістым і камандным заліку ў кожнай узроставай катэгорыі.

«У цэлым спаборніцтвы праходзяць паспяхова, мы іх нават называем марафонам, бо ўсё праходзіць на працягу некалькіх дзён. Ва ўдзельнікаў ёсць права выбару той ці іншай дыстанцыі. Дзякуй за супрацоўніцтва гарадскім і раённым службам, якія нам дапамагаюць у арганізацыйных пытаннях. У гэтым годзе у нас юбілейныя спаборніцтвы і натуральна фармат мы стараемся мяняць, каб не было паўтораў. Колькасць удзельнікаў менш чым у 2016 годзе, але вось геаграфія больш пашыраная. Да нас прыехалі прадстаўнікі Кітая, Малдовы, Казахстана, Нарвегіі, Фiнляндыі, Польшчы, Расіі і іншых краін», — распавёў дырэктар спаборніцтваў Эдвард Ародзь.

У апошні дзень спаборніцтваў 25 красавіка пройдзе гонка чэмпіёнаў. На карце «Навасёлкі» вызначацца наймацнейшыя па агульным заліку, гэта значыць пераможцам у гэты дзень можа стаць любы ўдзельнiк.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025