З пераканаўчай перамогі футбалісткі “Нёмана” стартавалі ў чэмпіянаце Вышэйшай лігі сярод жаночых каманд. У першым туры, якi праходзiў у Гродзенскiм манежы 23 красавiка, дзяўчыны Дзяніса Леўчанкі абыгралі мінскую “Славянку” з лікам 1:0. Адзіны мяч на 6-й хвіліне са стандарту забіла Кацярына Дудко.



