У суботу ля помніка правадыру сусветнай рэвалюцыі на плошчы яго імя ў Гродне сабраліся нешматлікія камуністы, якія па традыцыі адзначаюць дату 22 красавіка — дзень нараджэння Леніна. У гэтым годзе прыпадае 147 гадавіна яго народзінаў.
Па традыцыі ў гэты дзень ля помніка Леніну збіраюцца тыя, хто застаецца верны ідэалам кампартыі. З кожным годам іх становіцца ўсё менш. Моладзь Гродзеншчыны не прытрымліваецца камуністычных поглядаў і не папаўняе шэрагі партыі.