Сайт Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі прызналі лепшым сярод інтэрнэт-пляцовак установаў культуры. Узнагароджанне пераможцаў XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям ТIBO-2017 прайшло 20 красавіка. Прызы сёлетняй інтэрнэт-прэміі атрымалі яшчэ два гродзенскіх сайта.
Са словаў Алега Рыбака, намесніка дырэктара музея гісторыі рэлігіі, стваралі сайт самі супрацоўнікі цягам двух мінулых гадоў, а напаўненне і абнаўленне старонкі вядзецца пастанна. Змест сайта — цалкам унікальны і расказвае аб найбольш каштоўных прадметах з экспазіцыі музея, фондавай і рэстаўрацыйнай дзейнасці. Асобны раздзел сайта прысвечаны гісторыі музея і людзям, што тут працуюць.
Старонка мае 4 моўныя версіі - беларускую, рускую, польскую і англійскую. Таксама сайт дае магчымасць папярэдняй замовы экскурсіі.
Перамога ў конкурсе, меркаваннем Алега Рыбака, падкрэслівае, што ў музеі працуюць не толькі добрыя экскурсаводы, але і прафесіяналы ў розных напрамках дзейнасці.
Узнагародамі форума адзначаны яшчэ два гродзенскіх інтэрнэт-рэсурсы. У сваіх намінацыях другое месца атрымаў сайт Гродзенскага драматычнага тэатра і першае — сайт Гродзенскага аблвыканкама.
Форум ТIBO праводзіцца з 1995 года і з’яўляецца адных з буйнейшых мерапрыемстваў гэтай тэматыкі ў краінах СНД і Балтыі. На сёлетні конкурс было пададзена 275 заявак па 12 намінацыях. Удзел у форуме бралі бралі больш 100 кампаній, што прадстаўлялі 17 краін свету. Было
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…