Здароўе і спорт

«Нёман» пацярпеў у Мінску першую паразу ў сезоне

Крыўдзіцелямі жоўта-зялёных выступілі футбалісты мінскага «Дынама», якія ў суботу 22 красавіка з лікам 1:0 і абыгралі каманду Ігара Кавалевіча.

«Нёман» прыехаў у Мінск як лідэр турнірнай табліцы і ў гульні з «Дынама», гродзенцам трэба было пацвярджаць сваё высокае месца. Але, мабыць з-за ціску, гульня ў жоўта-зялёных не склалася.

Гаспадарам удалося забіць хуткі мяч. Ужо на 9-й хвілінi Галавiч, пасля падачы са стандарту, дакладна сыграў галавой, пасля чаго мяч патрапіў у вароты Курганскага.

Пасля прапушчанага гола, гродзенцы не пайшлі наперад, а павольна каталі мяч у цэнтры поля. Дынамаўцы час ад часу пагражалі варотам «Нёмана», але справа да чарговага ўзяцця варот не даходзіла.

Варта адзначыць, што свае карэктывы ў гульню каманд ўнесла і надвор’е. На стадыёне «Трактар», ​​то дзьмуў моцны вецер, то ішоў дождж, то выглядала сонца. Другі тайм каманды пачалі не вельмі актыўна, і справа да удараў практычна не даходзіла. Ажывіліся гульня толькi за 15 хвілін да канца асноўнага часу, калі суддзя матчу пасля раней атрыманага папярэджання, паказаў чарговую картку гульцу «Дынама» Капленка.

Атакавалі гродзенцы усімі сіламі і нават здолелі два разы трапіць у штангу, але вось зраўняць лік у матчы ім так і не атрмалася. «Нёман» у Мінску пацярпеў першую паразу ў сезоне.

«Дынама-Мінск» — «Нёман» — 1:0.

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Iгар Кавалевіч сказаў, што яго комнада магла выратаваць матч, але зрабіць гэта не здолела.

«Атрымаўся цікавы баявы матч з багаццем барацьбы. Не думаю, што каманды гулялі груба, проста быў мужчынскі вясновы футбол. Мы не ўвайшлі ў гульню ў першыя 15 хвілін. У прыватнасці, памылка Абуны прывяла да прапушчанага мяча. Ён спачатку парушыў правілы, а потым пры розыгрышы штрафнога выпусціў гульца, якога павінен быў персанальна апекаваць.

Мы маглі выратаваць гэты матч, калі атрымалі колькасную перавагу, але няправільна гэтым распарадзіліся. Трэба было больш дзейнічаць праз флангі. У цэлым да каманды прэтэнзій няма. Шкада толькі, што атрымаў траўму Савасцьянаў, ёсць таксама праблемы ў Кантарыi. Але будзем нешта рабіць, каб рухацца далей".

Пасля паразы гродзенцаў ад «Дынама», у турнірнай табліцы адбылося шэраг змяненняў. Жоўта-зялёныя з першага месца апусціліся ў сярэдзіну турнірнай табліцы і займаюць цяпер 6-е месца з 7 ачкамі ў актыве.

Наступны матч «Нёман» ужо правядзе ў Гродне 29 красавiка. У 5-м туры, гродзенцы будуць прымаць ФК «Віцебск», які ў чатырох матчах, набраў усяго 2 ачкі i займае 13-е месца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025