Фотаконкурс да Тыдня Швецыі ў Беларусі

Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе прафесійных фатографаў, фотааматараў і ўсіх тых, хто любіць, наведваў ці марыць наведаць Швецыю. Праект прымеркаваны да Тыдня Швецыі, які пройдзе з 29 траўня па 3 чэрвеня 2017 года. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках Дня Швецыі 3 чэрвеня 2017 года. Фотаконкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Тэмы конкурсу:

«Швецыя вачыма беларусаў»

Гэта тэма для тых, каму пашчасціла пабываць у Швецыі. Нам цікава даведацца, як Швецыю бачаць беларусы. У рамках катэгорыі прымаюцца фотаздымкі, зробленыя непасрэдна на тэрыторыі Швецыі без тэрміну даўнасці.

«Швецыя ў Беларусі»

Нават калі вам не давялося бываць у Швецыі, то напэўна вы можаце знайсці часцінку гэтай краіны ў Беларусі. Што гэта можа быць? Культура, мастацтва, бізнес, тавары, спорт. Дэманструйце сваю фантазію, творчасць ды крэатыўнасць! Для гэтай катэгорыі здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Тэрміны правядзення конкурсу

Фотаработы прымаюцца да 14 траўня 2017 года ўключна.

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фотаработы як прафесійных фатографаў, так і фотааматараў.

Фатограф павінен з’яўляцца аўтарам фотаматэрыялу, пададзенага на конкурс. Дасланыя на конкурс работы могуць быць выкарыстаны арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе без выплаты якіх-небудзь матэрыяльных узнагарод і без узгаднення з аўтарам. Дасылаючы фотаздымкі, аўтар пагаджаецца з умовамі дадзенага конкурсу.

Тэхнічныя параметры

Колькасць работ ад аднаго аўтара: да 3-х паасобных здымкаў і/або 1 серыя (колькасць фотаздымкаў у серыі - не больш за 5) для кожнай намінацыі
Фармат файла: jpeg
Памер фота: 1400 пікселяў па доўгім боку, аб’ём файла — не больш за 1 Мб. У тым выпадку, калі ваша работа будзе адабраная ў Short-list, неабходна даслаць файл для друку фотаздымкаў 30×45 см
Імя файла: на лацініцы прозвішча-імя-нумар.jpeg (прыклад: petrov-vasily-001.jpeg)

Для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца работы з надпісамі, вадзянымі знакамі, любымі рамкамі. Фотамантаж забаронены.

Электронны адрас для конкурсных матэрыялаў: sweden@mail.bn.by з паметкай «Фотаконкурс».

Тэкставыя матэрыялы

Разам з фотаздымкамі неабходна даслаць інфармацыю:

1. аб аўтары: імя і прозвішча, дата нараджэння, горад, кантактны нумар тэлефона;
2. аб фотаздымку/серыі: назва, апісанне, месца і ўмовы, пры якіх быў зроблены фотаздымак (знята серыя), а таксама любая іншая інфармацыя, якую аўтар лічыць неабходнай для правільнай інтэрпрэтацыі работы.

Узнагароджанне

У кожнай тэме будзе адзначаны пераможца.

Галоўныя прызы

  • 2 білеты на самалёт Мінск-Стакгольм-Мінск ад авіякампаніі «Белавіа», пражыванне ў адным з гатэляў Стакгольма (2 ночы) ад Пасольства Швецыі.
  • Круіз на дваіх Талін-Стакгольм-Рыга ад кампаніі «VR Lines».

Пераможцаў вызначыць журы пад старшынствам кіраўніка Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марціна Оберга.

2 і 3 месцы будуць таксама адзначаны памятнымі прызамі.

Лепшыя фотаработы будуць надрукаваныя і прадстаўленыя на выставе ў рамках Дня Швецыі на плошчы Свабоды 3 чэрвеня 2017 года.


Паводле прэс-рэліза Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025