П’яны кіроўца, уцякаючы ад ДАІ, выскачыў на тратуар і збіў жанчыну

20 красавіка каля 5.45 у Гродне на вуліцы Магістральнай нецвярозы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем Маzda, не выканаў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца і паспрабаваў уцячы, пры гэтым парушальнік збіў жанчыну, якая патрапiла ў рэанімацыю.

Як паведамляе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, парушальнік стаў уцякаць па праспекце Касманаўтаў у бок вуліцы Кірава. На пуцеправодзе праспекта і вуліцы Будзёнага кіроўца дапусціў бакавы занос і заехаў на тратуар, дзе збіў жанчыну. У выніку наезду пешаход атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне. Вядома, што жанчыне 26 гадоў. Кіроўцам аказаўся раней судзімы за хуліганства трыццацігадовы мясцовы жыхар, які ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы.

Медыцынскі агляд паказаў у кіроўцы ўтрыманне алкаголю, якое больш чым у 6 разоў перавышае дапушчальныя межы.

На месцы ДТЗ праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні. Па факце ДТЗ прызначаная праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025