Сёлета Mirum Music Festival пройдзе 19 жніўня як звычайна ля сцен Мірскага замка. На сцэне фестывалю ўжо паспелі выступіць такія знакамітыя артысты, як Nino Karamadze & Insight, ONUKA, Red Snapper, Beissoul & Einius, Leon Somov & Jazzu, The HARDKISS і многія іншыя. У гэтым годзе арганізатары запрасілі пераможцу Еўрабачання-2016 Джамалу.
Фестываль нездарма называюць адным з найболш атмасферных open-air-аў Беларусі: свежае і цёплае паветра жніўня, замак у атачэнні чароўнай прыроды і найлепшая сусветная музыка — ці гэта не формула для ідэальнага летняга вечару?
Адным з хэдлайнераў гэтага году арганізатары абралі Джамалу, якая з песняй «1944» летась здабыла перамогу на Еўрабачанні. Спявачка стане першым пераможцам конкурсу, што выступіць у Беларусі.
У музыцы Джамалы сплецены элементы соўлу, джазу, электронікі і фольку, а кожны яе выступ — гэта неверагодная феерыя музыкі, рытму і харызмы спявачкі.
Першыя 500 квіткоў па цане 29 BYN паступяць у продаж ужо зусiм хутка. Цана на наступны пул — 39 BYN.
Больш навінаў пра фестываль можна знайсці на афіцыйныйных старонках Mirum Music Festival у Vkontakte і Facebook.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…