Каля двух тыдняў таму спыніўся адзін з двух гадзіннікаў на гродзенскім чыгуначным вакзале. Толькі 18 красавіка кіраўніцтва вакзала вырашыла зняць частку механізму і адправіць у рамонт.
Вялікі гадзіннік прапрацаваў на вакзале каля чатырох гадоў. Другі, які побач, па ранейшаму працуе і паказвае правільны час.
Спецыялісты кажуць, што частку механізму зламанага гадзіннiка адправяць у Мінск на рамонт.