Апрацоўку супраць кляўшчоў правядуць у лесапаркавых зонах Гродна

У зонах адпачынку ва ўрочышчы Пышкі, Ласосна і лесапарку Румлёва, а таксама Каложскім парку правядуць апрацоўку супраць кляшчоў. Сродкі на гэта выдзелены Гарадзенскім гарвыканкамам.

Як патлумачыла «ГП» энтамолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Гранкоўская,
санслужба апрацуе ад кляшчоў не ўсе зялёныя масівы, а толькі тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спартпляцовак і іншых месцаў масавага знаходжання людзей. У прыватнасці, ад пешаходных дарожак зона апрацоўкі будзе па абодва бакі ў паўтара метра.

Дарэчы, у мінулым годзе спецыялісты занальнага ЦГЭ праводзілі такую апрацоўку зоны адпачынку ў раёне сцежкі здароўя ў Пышках. У гэтым годзе тэрыторыя будзе пашырана. Працы правядуць у красавіку-маі з надыходам спрыяльнага для гэтага надвор’я.

Таццяна Гранкоўская падкрэсліла, што акрамя акарыцыдных (супрацьклешчавых) апрацовак, эфектыўна знізіць колькасць кляшчоў дапамогуць санітарная высечка, выдаленне сухастою і ламачча, разрэжванне хмызняку, скошванне травы, ліквідацыя звалак бытавога смецця. Таму так важна навядзенне парадку ў лесапаркавых зонах.

У той жа час тым, хто вырашыў адпачыць на прыродзе, важна выконваць індывідуальныя меры засцярогі. Асобна гэта тычыцца ўладальнікаў сабак. Трэба пастарацца, каб падчас лясных прагулак жывёлы не траплялі на тэрыторыю паркавай зоны, якая не апрацаваная ад кляшчоў. І наогул, бяспечней за ўсё выгульваць жывёл у спецыяльна прызначаных месцах.

Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзіць работы па акарыцыднай апрацоўцы тэрыторый на дагаворнай аснове па заяўках прыватных і юрыдычных асоб.

Меры індывідуальнай прафілактыкі клешчавых інфекцый:

♦ У сезон найбольшай актыўнасці кляшчоў пажадана абмежаваць наведванне лесапаркавай зоны, а калі гэта немагчыма, выконваць неабходныя меры засцярогі.

♦ Улічваючы, што кляшчы аддаюць перавагу прыцемненым вільготным месцам, неабходна выбіраць для адпачынку сонечныя паляны, якія праветрываюцца.

♦ Адзенне для наведвання лесу павінна быць са шчыльнай, не варсістай тканіны. Апранайцеся так, каб выключыць магчымасць запаўзання кляшчоў пад вопратку (кашулю або куртку трэба запраўляць у штаны, а штаны ў шкарпэткі, надзець боты, шчыльна зашпіліць абшэўкі і каўнер кашулі, галаўны ўбор павінен пакрываць валасы). На вопратцы светлых тонаў лягчэй ўбачыць кляшча.

♦ Для апрацоўкі адзення выкарыстоўвайце рэпеленты.

♦ Кожныя 10−20 хвілін неабходна праводзіць сама- і ўзаемаагляды.

♦ Вярнуўшыся дадому, старанна агледзьце адзенне і ўсё цела. Клешч можа прысмактацца ў любым месцы, але часцей за ўсё прысмоктвання адбываецца ў ваколіцах галавы (за вушамі) і шыі.

♦ Самым надзейным сродкам абароны супраць клешчавога энцэфаліту з’яўляецца вакцынацыя. Вакцыны супраць Лайм-барэліёзу няма.

Як паводзіць сябе, калі ўкусіў клешч:

♦ Пры выяўленні кляшча на целе яго неабходна ў самыя кароткія тэрміны выдаліць у любой медыцынскай установе або самастойна (з дапамогай баваўнянай ніткі або пінцэта).

♦ Звярнуцца па медыцынскую дапамогу можна ў любую амбулаторна-паліклінічную ўстанова незалежна ад месца медыцынскага абслугоўвання. Медыцынскія работнікі абавязаны аказаць дапамогу.

♦ Месца прысмоктвання апрацаваць ёдам ці іншым спіртавым растворам.

♦ Рукі пасля выдалення кляшча трэба вымыць з мылам, асабліва старанна, калі выдаленне кляшча адбывалася без пальчатак.

♦ Нават калі клешч выдалены самастойна, усё роўна неабходна абавязкова, як мага хутчэй звярнуцца ў тэрытарыяльную паліклініку да ўрача-інфекцыяніста (ці ўчастковага тэрапеўта) для праходжання прафілактычнага лячэння і далейшага назірання.

♦ Нельга апрацоўваць кляшча на целе рознымі масляністымі рэчывамі (алеем, крэмам і т.п) і агрэсіўнымі вадкасцямі (спіртам, бензінам і да т.п.), каб пазбегнуць траплення змесціва кляшча ў рану.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025