У захапляльным матчы 3-га тура, які праходзіў у Гродне ў суботу 15 красавіка, «Нёман» здолеў вырваць перамогу ў «Слуцка» з лікам 2:1. Аўтарам пераможнага гола стаў Філіп Рудзік. Дзякуючы перамозе над случчанамi, каманда Ігара Кавалевіча засталася ў лiдарах у турнірнай табліцы.
Перад гульнёй у Гродне, абедзве каманды на старце сезона паказалі добры футбол. Гродзенцы яшчэ не прапускалі і мелі ў сваім актыве толькі 1 забіты мяч. А ў «Слуцка» наадварот, з рэалізацыяй справы ішлі значна лепш.
Ужо на 1-й хвіліне матчу госці маглі выходзіць наперад, удар случчанiна Юсава праляцеў побач са штангай. Праз 2 хвіліны «Нёман» адказаў не менш небяспечным момантам — Абуна закідваў у штрафную на Савіцкага, капітану «Нёмана» крыху не хапіла каб дацягнуцца да мяча.
Але ўжо на 8-й хвіліне пасля чарговай добрай камбінацыі, «Нёман» здолеў адкрыць лік у матчы. Аўтарам першага мяча гродзенцаў на сваім стадыёне, стаў Раман Лакціёнаў, яго асістэнтам выступіў Валерый Жукоўскі.
Пасля ўзяцця варот случчан, гульня на поле выраўнялася і час ад часу супернікі абменьваліся невялікімі нападамі. Адзiн з такіх, нечакана для гродзенцаў на 32-й хвіліне, скончыўся для случчан паспяхова. Віталь Кібук з-за межаў варатарскай «расстраляў» Курганскага.
Яшчэ пад заслону першага тайма, «Нёман» мог выходзіць наперад, але далёкі ўдар Якімава, галкіпер гасцей здолеў выцягнуць.
У другім тайме гродзенцы збавілі абароты, але і госці нічога новага на поле не паказвалі. Каб памяняць сітуацыю, Кавалевіч адважыўся на шэраг змяненняў у камандзе і выпусціў на поле спачатку Рудзіка, а пасля Хлебасолава і Клімовіча. І толькі ў канцы асноўнага часу, пасля падачы вуглавога, менавіта адзін з тых хто выйшаў на замену і здолеў дакладна трапіць у вароты «Слуцка». Аўтарам пераможнага мяча стаў Філіп Рудзік, які пасля адскоку ў штрафной суперніка, дакладна патрапіў у вароты.
У вынiку гродзенцы ўтрымалі лiк і зарабілі чарговыя 3 ачкі.
Нёман (Гродна) — Слуцк — 2:1
Пасля матчу, галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, адзначыў, што задаволены адносінамі да справы сваёй каманды.
«Віншую з надыходзячым Вялікаднём. Віншую сваю каманду з перамогай, здабытай у гульні з добрым супернікам. Каманда выдатна гатовая. Себа нам удалося нейтралізаваць — гэта адзін з лепшых нападнікаў у чэмпіянаце. Поле было цяжкае — цяжка было гуляць у камбінацыйны футбол. Рады, што ў канцоўцы даціснулі суперніка, праявілі характар. У параўнанні з мінулым сезонам у нас шэсць новых чалавек — трэба сыграцца і набіраць ачкі. Гэтым і займаемся: і адным і іншым. У кожнай сустрэчы будзем гуляць на перамогу. Задаволены стаўленнем да справы сваёй каманды. Трохi выпаў Яроцкі, мабыць, рыхтуецца да вяселля… Ён можа гуляць і лепш».
Дзякуючы перамозе над «Слуцкам», «Нёман» з 7 ачкамі ў актыве, утрымлівае верхнi радок у турнірнай табліцы.
У суботу, 22 красавіка ў Мінску «Нёман» правядзе чарговы тур чэмпіяната Беларусi. Каманда Ігара Кавалевіча будзе гуляць са сталічным «Дынама».
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…