Будаўнічыя працы ў выкупленым кітайцамі гатэлі «Гродна» павінны пачацца ў маі

Завяршылася экспертыза праекта рэканструкцыі гатэля «Гродна», які летась выкупіла кітайская кампанія. Зараз ідзе выбар падрадчыка, а ў маі павінны пачацца будаўнічыя работы, паведамляе grodnonews.by.

Пра гэта стала вядома ў час візіту ў Гродна дэлегацыі кітайскай правінцыі Ганьсу, з якой Гродзенчшына супрацоўнічае 10 гадоў.

У час візіту быў падпісаны дагавор аб будаўніцтве цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Гродне. Ён мае паўстаць за чатыры месяцы. Збудуе яго ТАА «СІГІКОП-Бел», якое таксама зацікаўлена ў будаўніцтве камерцыйнага жытла ў горадзе.

Таксама госці агледзелі аб’екты выстаўленыя на продаж: недабудаваны аэравакзал, піўзавод, дом афіцэраў і былую камендатуру (медычную школу Жылібера). Кітайцы цікавіліся магчымасцямі размясціць лагістычны цэнтр — з гэтай мэтай аглядалі аэрапорт і будынкі былой гарбарні на завулку Перамогі. Таксама аэрапорт разглядалі ў якасці месца прыёму самалётаў з турыстамі з Ганьсу.

Са знакавых аб’ектаў, якія збудавалі кітайскія фірмы ў Гродне, пакуль можна назваць толькі смеццесартавальны завод.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025