Як паведамілі ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце тэлеканалу «Гродна Плюс», у сувязі з істотным пахаладаннем прынята рашэнне аб аднаўленні ацяплення ў жылым фондзе.
З 11 красавіка цяпло пачне вяртацца ў кватэры жыхароў Гродна.
У дзіцячых садках і школах, ацяпленне яшчэ не адключалі. Батарэі працягвалі працаваць у рэжыме прапальвання.