Фота: Ян Лялевіч
У апошнія дні красавіка ў Гродне на пляцоўцы за Палацам тэкстыльшчыкаў будзе праходзіць «Кірмаш даўніны», дзе будуць прадстаўлены калекцыі членаў народнага клуба «Скарабей». Гэта не толькі манеты і маркі, але і незвычайныя ракавінкі, салдацікі, запалкавыя скрынкі і іншае.
Старшыня народнага клуба калекцыянераў «Скарабей» Віктар Какарэка распавядае, што «Кірмаш даўніны», які адбудзецца ўпершыню, павінен спадабацца не толькі гараджанам, але і гасцям горада.
«Арганізуючы адкрытую выставу калекцыянераў, мы хацелі б расказаць жыхарам і гасцям горада аб розных напрамках калекцыянавання, якімі захопленыя члены клуба. Паказаць гасцям кірмашу тэматычна сістэматызаваны матэрыял і найбольш цікавыя артэфакты, якія маюць дачыненне да гісторыі і шматнацыянальнай культуры нашага рэгіёну. Плануем праз абмен, куплю і продаж папоўніць свае зборы новымі прадметамі».
[irp posts="17 292″ name="Гродзенскія калекцыянеры пачалі выстаўляць свае багацці ў краме Багач""]
Падобныя «Кірмашы даўніны» ў суседніх краінах карыстаюцца попытам. Туды прыходзяць калекцыянеры ў пошуках цікавых прадметаў або мясцовыя жыхары і турысты, тыя, хто проста хоча паглядзець, патрымаць у руках старадаўнія прадметы побыту, а часам і купіць вельмі дзіўныя рэдкія асобнікі.
«Мы разлічваем на супрацоўніцтва з калекцыянерамі і гандлярамі антыкварыяту і прадметаў даўніны з іншых рэгіёнаў. Плануем прынесці да нас еўрапейскія традыцыі правядзення „Кірмаша даўніны“, дзе можна прадаць і купіць традыцыйны калекцыйны матэрыял: манеты, банкноты, значкі, маркі і г. д. А таксама стварыць умовы для гандлю антыкварыятам, прадметамі мастацтва або самымі простымі прадметамі даўняга побыту, гэта значыць усім без выключэння, чым карысталіся нашы бабулі і дзядулі», — дадаў Віктар Какарэка.
[irp posts="17 486″ name=" Салдацікі - мая любоў". Гродзенскі калекцыянер расказаў пра свае цэнныя фiгуркi"]
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…