Пачынаючы з 9.00 10 красавіка і ажно до поўначы 30 чэрвеня змяняецца арганізацыя руху на скрыжаванні Славінскага – паварот на Альшанку. Гэта звязана з будаўніцтвам двухузроўневай развязкі ў гэтым месцы, паведамілі ў ДАІ Гродна.
Рух будзе арганізаваны наступным чынам:
– выезд з мікрараёна Альшанка будзе ажыццяўляцца толькі з правым паваротам на вуліцу Славінскага. Альтэрнатыва выключанаму левым павароту – рух па кальцавой развязцы Індурская шаша – Перамогі – Славінскага і разварот у напрамку вуліцы Суворава;
– левы паварот у бок Альшанкі з боку вуліцы Перамогі будзе выключаны. Альтэрнатыва – рух да развязкі з вуліцай Пучкова, праходжанне яе і вяртанне ў адваротным кірунку альбо разварот на кальцавым скрыжаванні вуліц Суворава – Маслакова – Данілава і праходжанне рэканструюемага скрыжавання з правым паваротам.
Важна! Пры гэтым рух з боку вуліцы Перамогі ў зоне скрыжавання будзе ажыццяўляцца па сустрэчнай паласе па адмыслова вылучаным калідоры;
– рух па вуліцы Маслакова з боку вуліцы Суворава як у прамым напрамку, так і з правым паваротам будзе ажыццяўляцца толькі па адной паласе дарогі. Пры гэтым разварот будзе выключаны;
– рух грамадскага транспарту з канчатковай разваротнай пляцоўкі будзе ажыццяўляцца праз уладкаваны светлафорным рэгуляваннем разрыў у падзяляльнай паласе. Праезд па дадзеным разрыву іншага транспарту будзе выключаны.
У мэтах зніжэння колькасці затораў на асноўных транспартных вузлах будуць несці службу супрацоўнікі ДАІ.


