У Гродне ў нядзелю 9 красавіка мае адбыцца бясплатная прэзентацыйная экскурсія для гараджан і гасцей горада. Арганізатарам выступіла турыстычная фірма «Дон Кіхот».
Фірма запускае свой праект «Зборныя экскурсіі кожныя выхадныя». Першая прэзентацыйная экскурсія пройдзе бясплатна, а вось астатнія будуць ужо платнымі.
«Такога праекта ў Гродне няма, усе працуюць па заяўцы ад груп, а тут рэгулярна і ў дождж і ў спёку для ўсіх, хто прыйдзе. Прыйдуць 2 чалавекі - будзем вадзіць і дваіх. У будучыні пад запыт таксама зробім індывідуальныя экскурсіі ў любы час і на розных мовах (беларуская, руская, польская, англійская, італьянская і г. д.). — распавёў прадстаўнік фірмы Аляксандр Дзікевіч.
Збор першай экскурсіі ў нядзелю 9 красавіка ў 14:00, на стаянцы паміж сінагогай і рэстаранам «Бакст». Калі збярэцца вялікая група, больш 60−70 чалавек, то іх падзеляць.
Экскурсія пройдзе па маршруце:
Стары і Новы Каралеўскія замкі, дзе праводзіліся сеймы, і жылі каралі. Пажарная вежа, самая вялікая ў Беларусі сінагога, таямніцы Замкавай вуліцы. Прастор і яркiя фарбы Савецкай плошчы. Наведванне Фарнага касцёла — аднаго з найпрыгажэйшых храмаў Еўропы з абноўленым алтаром і старадаўнім арганам і адзінай у Беларусі аптэкі-музея, чые экспанаты прыадчыняюць заслону таямніцы смерці Стэфана Баторыя. Раён «Гарадніца» 18 ст. Святапакроўскi сабор, Лютэранская кірха 18 ст., Універсітэт. Наведванне самай старой у Беларусі царквы — Барысаглебскай (Каложскай), пабудаванай яшчэ ў 12 стагоддзі.
Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…
ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…
Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…
Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…
Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…
У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…