Віленчук Раман Барысаў мае адукацыю дызайнера, атрыманую ў Віленскім мастацкім інстытуце, але значную частку свайго творчага шляху прысвячае знікаючай архітэктурнай спадчыне ВКЛ і Усходняй Прусіі. Цягам 25 гадоў за плячыма мастака 70 персанальных выставаў, намалявана звыш 700 акварэляў.
На працах адлюстраваныя захаваныя фрагменты велічных некалі замкаў, маёнткаў, храмаў. Час не пашкадаваў былую прыгажосць, і цяпер яе можна дадумаць дзякуючы таленту мастак, што дазваляе пабачыць страчаныя элементы велічнай архітэктуры. Мастак спраўна перадае нюансы адценняў барваў, мягкіх пераходаў, празрыстасць і чысціню колераў, выкананых у спакойных танах. Прафесійна прамаляваныя пляны напаўняюць прастору глыбінёй, святлом і паветрам, у якіх дакладным малюнкам перадаюцца сілуэты будынкаў. Сярод шматстайнасці знікаючых помнікаў, адлюстраваных у працах Рамана Барысава, асаблівую цікавасць выклікаюць фрагменты замкавай архітэктуры Беларусі: Крэва, Гальшаны, Смаляны.
На выставе ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі амбасадар Літвы Андрэй Пулок і консул Літвы ў Гродне Генадзь Мецкель.