У Гродне пройдзе адкрыты гарадскі турнір па дартсу для ўсіх жадаючых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».
«Дартс вельмі папулярны ва ўсім свеце. Але асноўнай прычынай арганізацыі турніру сталі шматлікія запыты аматараў дартса з Гродна. Як аказалася, іх у абласным цэнтры нямала, аднак ім няма дзе спаборнічаць, каб праверыць свае навыкі і рэалізаваць амбіцыі», — адзначылі арганізатары турніру.
«Дартс уключаны ў праграму, напрыклад, прафсаюзных спартакіяд. Гуляюць у яго прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў, аднак у Гродне яшчэ ні разу не праводзілася адкрытых спаборніцтваў для ўсіх жадаючых», — дадалі ў БФСТ «Дынама». У планах далейшая папулярызацыя гэтага віду спорту: адкрыццё секцыі для заняткаў дартс, а таксама стварэнне клуба па інтарэсах для аматараў.
«Зрэшты, ходзіць нямала спрэчак пра тое, ці лічыць дартс спортам. Адназначна можна сказаць, што гэта гульня для ўсіх: тут няма абмежаванняў паводле ўзросту, полу, сацыяльнага становішча. Дартс прыцягвае сваёй даступнасцю і мінімалізмам спартыўных аксесуараў», — лічаць арганізатары. Адзінае абмежаванне для ўдзельнікаў на турнiры ў Гродне — быць старэйшым за 14 гадоў. Пажадана таксама прыйсці на турнір са сваім камплектам дроцікаў.
Пройдзе турнір у спартыўна-стралковым комплексе Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама» (па адрасе БЛК, 17). Пачатак спаборніцтваў 8 і 9 красавіка з 10.00. Падаць заяўку на ўдзел можна як перад пачаткам турніру ў дзень правядзення, так і загадзя асабіста, па тэлефоне або з дапамогай электроннай пошты.
Унёсак за ўдзел у турнiры складае 3 рублі.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…