Дадаць навіну
Аўторак, 16 кастрычніка 2018, 20:54

У Гродне ўпершыню пройдзе адкрыты гарадскі турнір па дартсу

У Гродне пройдзе адкрыты гарадскі турнір па дартсу для ўсіх жадаючых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ “Дынама”.

“Дартс вельмі папулярны ва ўсім свеце. Але асноўнай прычынай арганізацыі турніру сталі шматлікія запыты аматараў дартса з Гродна. Як аказалася, іх у абласным цэнтры нямала, аднак ім няма дзе спаборнічаць, каб праверыць свае навыкі і рэалізаваць амбіцыі”, – адзначылі арганізатары турніру.

“Дартс уключаны ў праграму, напрыклад, прафсаюзных спартакіяд. Гуляюць у яго прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў, аднак у Гродне яшчэ ні разу не праводзілася адкрытых спаборніцтваў для ўсіх жадаючых”, – дадалі ў БФСТ “Дынама”. У планах далейшая папулярызацыя гэтага віду спорту: адкрыццё секцыі для заняткаў дартс, а таксама стварэнне клуба па інтарэсах для аматараў.

“Зрэшты, ходзіць нямала спрэчак пра тое, ці лічыць дартс спортам. Адназначна можна сказаць, што гэта гульня для ўсіх: тут няма абмежаванняў паводле ўзросту, полу, сацыяльнага становішча. Дартс прыцягвае сваёй даступнасцю і мінімалізмам спартыўных аксесуараў”, – лічаць арганізатары. Адзінае абмежаванне для ўдзельнікаў на турнiры ў Гродне – быць старэйшым за 14 гадоў. Пажадана таксама прыйсці на турнір са сваім камплектам дроцікаў.

Пройдзе турнір у спартыўна-стралковым комплексе Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ “Дынама” (па адрасе БЛК, 17). Пачатак спаборніцтваў 8 і 9 красавіка з 10.00. Падаць заяўку на ўдзел можна як перад пачаткам турніру ў дзень правядзення, так і загадзя асабіста, па тэлефоне або з дапамогай электроннай пошты.

Унёсак за ўдзел у турнiры складае 3 рублі.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: