Напярэдадні адкрыцця новага сезону на Аўгустоўскім канале ўсталявалі двухмятровую скульптуру бабра-інструктара, паведамляе БЕЛТА.
Новая скульптура ўстаноўлена на турыстычнай базе ў вёсцы Нямнова. Жалезабетонны бабёр узброены вяслом і апрануты ў ярка-чырвоную выратавальную камізэльку з надпісам «Інструктар».
Адкрыццё новай скульптуры прымеркавалі да пачатку турыстычнага сезону, а таксама старту традыцыйнага 42-га па ліку міжнароднага фестывалю воднага турызму «Нёманская вясна-2017». Удзел у фестывалі прымаюць звыш 300 спартсменаў і турыстаў-воднікаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.
«Колькасць удзельнікаў фестывалю, тыя людзі, якія на працягу года прыязджаюць на канал і на Нёман, каб сплавіцца на байдарцы, паказваюць, што водны турызм адраджаецца, становіцца ўсё папулярней. А значыць, запатрабаваная і прафесія інструктара сплаваў, у нейкай меры гэта сімвал і тых, хто дапамагае турыстам», — адзначыў адзін з ініцыятараў стварэння скульптуры намеснік старшыні ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда. Аўтарам скульптуры выступіў умелец Сяргей Жыльскі.
Тое, што ў якасці мадэлі абраны менавіта бабёр, не выпадкова. Гэтыя жывёлы адчуваюць сябе паўнапраўнымі гаспадарамі гэтых месцаў. Напрыклад, цікавыя для пераадолення перашкоды на марафонскай дыстанцыі па рацэ Чорная Ганча — справа лап і зубоў менавіта баброў.
Нягледзячы на тое, што ўсталяваная скульптура на тэрыторыі турбазы, падысці і сфатаграфавацца з ёй можа любы жадаючы. Цалкам верагодна, неўзабаве з’явіцца і якая-небудзь турыстычная легенда, звязаная з бабром-інструктарам.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…