Візуалізацыя паліклінікі ў праекце
Паліклініка на 650 наведванняў у змену — галоўны аб’ект 2017 года ў Гродне. Зараз тут выконваюцца аддзелачныя работы, завяршаецца ўстаноўка шклопакетаў, вядзецца пракладка валаконна-аптычнай сувязі, піша «Гродзенская праўда».
Будынак паліклінікі складаецца з трох функцыянальна звязаных паміж сабой блокаў. У два блокі ўжо пададзена цяпло. У іх размесцяцца паліклінічнае аддзяленне для дарослых на 400 наведванняў у змену з дзённым стацыянарам, а таксама дзіцячае аддзяленне на 150 наведванняў у змену, спецыялізаванае лячэбна-дыягнастычнае аддзяленне, аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі і іншыя.
— Зараз вядзем удакладненне пераліку абсталявання, якое паступіць у паліклініку па лініі Міністэрства аховы здароўя, — распавядае галоўны інжынер УКБ Гродна Ігар Арцыман. — Будуць таксама заключацца тэндарныя дагаворы на набыццё абсталявання.
Паліклініку на Вішняўцы пачалі будаваць у 2013 годзе. Яна неўзабаве ператварылася ў даўгабуд, бо горад не меў сродкаў, каб скончыць працы. Адным з апошніх тэрмінаў называлі 2016 год, але і тады скончыць будаўніцтва не ўдалося. Гарадскія ўлады абяцалі, што ў 2017 годзе паліклініка стане галоўным аб’ектам будаўніцтва ў Гродне.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…