Сталыя студэнты Універсітэту Залатога Веку, удзельніцы хора «УЗВышша», а таксама іх сябры ды ўнукі сабраліся 26 сакавіка на беразе Нёмана, каб правесці абрад «Гукання Вясны», паведамляе старонка УЗВ. Усе разам упрыгожвалі абрадавае дрэўца, спявалі традыцыйныя песні, вадзілі карагоды, выраблялі пудзіла, якое потым палілі на вогнішчы.

32864227683_0aa503de06_o

Гэты беларускі звычай — адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ладзіцца народнае свята, якое носіць назву «Гуканне вясны». Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: гукаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі паганцамі. Гукаюць вясну звычайна ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Да з’яўлення на дрэвах зялёнай лістоты яшчэ далёка, але слухачы УЗВ упрыгожылі дрэва рознакаляровымі папяровымі птушкамі.

33548022081_d6fe1c7e9a_o

Птушкі — адзін з асноўных сімвалаў абрада, бо менавіта ў гэтыя дні на радзіму вяртаюцца першыя жаўрукі і буслы. Жаўрук ў беларускай культуры — сімвал і практычна сінонім вясны.

Галёпы (птушачкі з цеста) — традыцыйны беларускі пачастунак на Гуканне вясны, гэтым разам на свяце было некалькі розных відаў галёпаў, бо кожная гаспадыня мае свой асаблівы рэцэпт.

33520924772_2ca07b9de8_o

Да свята далучаліся і выпадковыя мінакі, якія гулялі ў парку.

Традыцыйнае святкаванне «Гуканне вясны» студэнтамі УЗВ за некалькі гадоў ператварылася ў сапраўдны невялічкі веснавы фэст.

33548044891_027eae09a3_o


Праект «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і прафінансаваны Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатар праграмы ў Беларусі - міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.