У пятнiцу 24 сакавiка, упершыню футбольны «Нёман» зладзіў прэзентацыю формы новага сезону, і зрабіў гэта клуб не на стадыёне, а ў Моладзевым цэнтры «Гродна». Там жа прайшла сустрэча каманды з заўзятарамі і кіраўніцтвам горада.
Формы новага ўзору ў гродзенскай каманды заўзятары ўжо даўно не памятаюць. Але ў гэтым годзе, кіраўніцтва нарэшце рашылася на абноўку, якую ярка вырашылі прадставіць. У будучым сезоне новым тэхнічным партнёрам гродзенскага клуба стала іспанская кампанія Joma. Пачынаючы з сезона 2017 года, апроч асноўнай каманды ў новай форме будуць выступаць дублюючы склад клуба, а таксама ўсе чатыры ўзросту юнацкіх каманд СДЮШАР «Нёмана», якія прадстаўляюць гродзенскую каманду ў моладзевым першынстве краіны.
У гэтым годзе, усе тры формы «Нёмана» будуць цалкам на беларускай мове. Дарэчы, большая частка каманд Вышэйшай лігi пераходзіць на беларускі.
Акрамя прэзентацыі формы, каманда прадставіла перад заўзятарамі і пачаткоўцаў: Валерыя Жукоўскага, Андрэя Якімава, Рамана Лакцiонава, Руслана Зубкова, Дзмітрыя Верхаўцова, Абуна Ндзана і Гіоргі Кантарыя.
Таксама на сустрэчы переад заўзятарамi i камандай выступіў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які адзначыў, што горад усё імкнецца рабіць для каманды і чакае аддачы ад футбалістаў. Задача ў «Нёмана» на сезон — заняць не ніжэй чацвёртага месца.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч адзначыў што каманда будзе рабіць усё магчымае, каб дамагчыся жаданага выніку. І ўсё вынікі можна будзе падвесці ў канцы сезону. Ігар Кавалевіч нават паспрачаўся з адным з заўзятараў, што па выніках сезона ў сярэднім яго каманда заб’е 1.5 мяча за матч, гэта значыць 45 галоў за 30 гульняў. Спрэчка была на 2 скрыні піва. Такса на стала вядома, што першы матч сезону на гродзенскiм стадыёне пройдзе для ўсiх бясплатна.
А першы матч пройдзе ў нядзелю 2 красавіка. У Гродне «Нёман» будзе прымаць мазырскаю «Славію».
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…