Мабільны аператар life:) аб’явіў аб пашырэнні сеткі 4G. Гродна аказаўся адным з 25 гарадоў, дзе будзе дзейнічаць хуткасны мабільны інтэрнэт. Акрамя таго, ад 23 сакавіка ў Гродне стала даступнай і паслуга дастаўкі 4G-SIM карты.
Са з’яўленнем у горадзе сеткі 4G, гродзенцы могуць бясплатна замяніць сваю існуючую SIM-карту на 4G-SIM у любым салоне сувязі life:). Пры замене SIM-карты кожны абанент атрымлівае бонус у памеры 2ГБ 4G-трафіку.
Каб пачаць выкарыстоўваць 4G, неабходна мець 4G-смартфон, 4G-SIM і выбраць 4G у якасці тыпу неабходнай сеткі. На сайце аператара можна праверыць, ці падтрымлівае смартфон і SIM-карта 4G, а таксама замовіць дастаўку 4G-SIM проста дадому.
Акрамя гэтага, карыстацца 4G ад life:) можна яшчэ з дапамогай 4G-мадэма. Мадэм прадастаўляецца ў дадатак да прапановаў з 20 або з 50Гб 4G-трафіку, а таксама па акцыі «Паспрабуй 4G life:)».