У Гродне да пенсіянера ў лякарню прыйшла міліцыя паразмаўляць пра мітынг

Два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ўвечары 19 сакавіка ў лякарню да пенсіянера Мікалая Саляніка, які знаходзіцца там з запаленнем лёгкіх. Міліцыянты хацелі пагутарыць з ім пра марш недармаедаў, які прайшоў 15 сакавіка ў Гродне, але пенсіянер адмовіўся размаўляць.

«Напэўна, мяне хацелі забраць прама з лякарні, хутчэй за ўсё за ўдзел у мітынгу 15 сакавіка. Спрабавалі скласці нейкія пратаколы. Тое, што я ў бальніцы і ў мяне запаленне лёгкіх, нікога, гляджу, не хвалюе. Я сказаў, што не збіраюся з імі абмяркоўваць гэтую тэму. Міліцыянтам я прапанаваў: калі хочуць, хай мяне забіраюць, скручваюць і завозяць, калі забяспечаць належны медыцынскі дагляд. Таксама я ім сказаў, што пакуль яны не вывучаць канстытуцыю, я з імі размаўляць не буду. Асабіста я нічога антыканстытуцыйнага не зрабіў і не збіраўся нават», — распавёў Hrodna.life Мікалай Салянік.

У пятніцу, 17 сакавіка, Мiкалай выклікаў хуткую і трапіў у лякарню. Высветлілася, што ў яго запаленне лёгкіх. Раней пенсіянер быў асуджаны 14 сакавіка на штраф у 8 базавых велічынь пасля лютаўскай акцыі пратэсту ў Гродне.

Да прыходу супрацоўнікаў міліцыі ў лякарню Мікалаю некалькі дзён таму тэлефанавалі супрацоўнікі з нагоды мітынгу.

«Мая хвароба — не сімуляцыя, гэта факт. Я разумею, што супрацоўнікам міліцыі трэба скласці пратаколы і пасадзіць мяне на пару сутак, таму што яны мяне бачылі, як я камунікаваў з гродзенцамі падчас мітынгу 15 сакавіка. Я нічога не парушаў, але, мабыць, ім не спадабаўся».

[irp posts="15 882″ name="Трох затрыманых на Маршы недармаедаў у Гродне адпусцілі, аднаго завезлі ў Ленінскі РАУС"]

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025