Дадаць навіну
Панядзелак, 22 студзеня 2018, 14:07

Журналіста Руслана Кулевіча выклікаюць у міліцыю на час правядзення ў Гродне Маршу недармаедаў

Руслан Кулевіч

Журналісту Hrodna. life Руслану Кулевічу пазванілі супрацоўнікі міліцыі і запрасілі на размову ў Ленінскі РАУС Гродна. Нібыта са Следчага камітэту прыйшло даручэнне дапытаць яго як сведку па справе размаляванага моста ў Каложскім парку.

Руслан, па словах міліцыянтаў, мае прыйсці ў РАУС 15 сакавіка ў 15.45. Афіцыйнай павесткі яму не перадавалі. Па справе малюнкаў у Каложскім парку выклікаюць таксама Аляксандра Абуховіча, якога 14 сакавіка аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у лютаўскай акцыі пратэсту.

У гэты дзень у 18.00 у парку Жылібера запланаваны мітынг супраць Дэкрэту № 3. Гарадскія ўлады не далі дазволу на яго правядзенне. Галоўных арганізатараў пратэсту 14 сакавіка асудзілі на 13−15 сутак арышту. У самім парку павесілі дадатковыя камеры відэаназірання. Студэнтам перанеслі заняткі на вечар і папрасілі падпісаць заяву, што яны не будуць удзельнічаць у недазволеных сходах.

Рэдакцыя Hrodna. life перакананая, што такім чынам органы хочуць перашкодзіць Руслану Кулевічу ў працы. Імаверна, што пайшоўшы на размову ў РАУС, ён не зможа адтуль выйсці да канца акцыі пратэсту.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: