У Гродне з 15 сакавіка стартаваў набор дзяўчат на кастынг конкурсу прыгажосці «Міс Гродна-2017». Да 6 красавіка кожны аўторак і чацвер гродзенскія дзяўчаты могуць запаўняць анкеты. Сам кастынг адбудзецца 8 красавіка. Якія навінкі будуць у гэтым годзе на «Міс Гродна» і чаму дзяўчаты ідуць на конкурс, даведваўся Hrodna.life.
У першы дзень набору прыйшлі толькі дзве патэнцыйныя ўдзельніцы. Са слоў галоўнага прадзюсара конкурсу Ігара Ляговiча, дзяўчатам трэба час каб вырашыцца. Да таго ж, многія яшчэ не чулі пра набор.
Прынцып конкурсу не змяняецца, ёсць пэўныя рамкі за якiя не выскачыш. У гэтым годзе мы пастараемся зрабіць адзiн з лепшых конкурсаў, бо ён у нас будзе юбілейным. Роўна 30 гадоў з моманту правядзення першага конкурсу прыгажосці „Міс Гродна“.
Плануем дадаць цікавых артыстаў. Таксама плануем на фінальнае шоў запрасіць усіх міс Гродна».
Конкурс для многіх дзяўчат пачынаецца з анкет: тое, як яны яе запоўняць, грае адну з важных роляў у адборы. Сам Ігар Ляговiч чакае ўбачыць на конкурсе актыўных, прыгожых і мэтанакіраваных гродзенскіх дзяўчат.
[irp posts="15 400″ name="Вясна-лета ад дызайнераў з трох краін: вялікі фотарэпартаж з Grodno Fashion Show"]
— Мне здаецца, паўдзельнічаць у гэтым конкурсе гэта вельмі цікава, можна атрымаць вялікі вопыт. Прыйшла сама, вядома ж, хочацца перамагчы. Вопыт у мяне невялікі: зусім нядаўна ўдзельнічала толькі ў «Grodno Fashion Show», але, мне здаецца, ёсць час яшчэ на падрыхтоўку.
Я прыняла ўласнае рашэнне. Мне цікава даведацца, што з сябе ўяўляе гэты конкурс, хачу ўсё адчуць на сабе. Раней у падобных мерапрыемствах я не ўдзельнічала, бо мне толькі споўнілася 18 гадоў. Але мадэльны вопыт у мяне ёсць.
Фінальнае шоў «Мiс Гродна-2017» запланавана на 19 траўня.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…