У Гродне з 15 сакавіка стартаваў набор дзяўчат на кастынг конкурсу прыгажосці «Міс Гродна-2017». Да 6 красавіка кожны аўторак і чацвер гродзенскія дзяўчаты могуць запаўняць анкеты. Сам кастынг адбудзецца 8 красавіка. Якія навінкі будуць у гэтым годзе на «Міс Гродна» і чаму дзяўчаты ідуць на конкурс, даведваўся Hrodna.life.

У першы дзень набору прыйшлі толькі дзве патэнцыйныя ўдзельніцы. Са слоў галоўнага прадзюсара конкурсу Ігара Ляговiча, дзяўчатам трэба час каб вырашыцца. Да таго ж, многія яшчэ не чулі пра набор.

4
Нязменны галоўны прадзюсер конкурсу «Міс Гродна» Ігар Ляговiч
«Зараз мы набіраем дзяўчат не толькі з Гродна, але і з усяго рэгіёну. Чакаем каля 200 заявак. На старце яўка заўсёды такая слабая.

Прынцып конкурсу не змяняецца, ёсць пэўныя рамкі за якiя не выскачыш. У гэтым годзе мы пастараемся зрабіць адзiн з лепшых конкурсаў, бо ён у нас будзе юбілейным. Роўна 30 гадоў з моманту правядзення першага конкурсу прыгажосці «Міс Гродна».

Плануем дадаць цікавых артыстаў. Таксама плануем на фінальнае шоў запрасіць усіх міс Гродна".

Конкурс для многіх дзяўчат пачынаецца з анкет: тое, як яны яе запоўняць, грае адну з важных роляў у адборы. Сам Ігар Ляговiч чакае ўбачыць на конкурсе актыўных, прыгожых і мэтанакіраваных гродзенскіх дзяўчат.

[irp posts="15 400″ name="Вясна-лета ад дызайнераў з трох краін: вялікі фотарэпартаж з Grodno Fashion Show"]

Маргарыта, 22 гады

— Мне здаецца, паўдзельнічаць у гэтым конкурсе гэта вельмі цікава, можна атрымаць вялікі вопыт. Прыйшла сама, вядома ж, хочацца перамагчы. Вопыт у мяне невялікі: зусім нядаўна ўдзельнічала толькі ў «Grodno Fashion Show», але, мне здаецца, ёсць час яшчэ на падрыхтоўку.
7


Улада, 18 гадоў

Я прыняла ўласнае рашэнне. Мне цікава даведацца, што з сябе ўяўляе гэты конкурс, хачу ўсё адчуць на сабе. Раней у падобных мерапрыемствах я не ўдзельнічала, бо мне толькі споўнілася 18 гадоў. Але мадэльны вопыт у мяне ёсць.

6
Фінальнае шоў «Мiс Гродна-2017» запланавана на 19 траўня.