Актывісты перад судом. Фота Радыё Рацыя
13 дэмакратычных актывістаў асудзілі 14 сакавіка ў Гродне за ўдзел у лютаўскім Маршы недармаедаў. Справы разглядаў суд Ленінскага раёна. Абвінавачваліся па артыкулах адмінстрацыйнага кодэксу прадстаўнікі Беларускай Хрысцянскай Дэмакратыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі «Грамада», Беларускага Народнага Фронту і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Актывісты лічаць гэта спробай «закрыць» іх перад Маршам 15 сакавіка, але ўпэўненыя, што на яго правядзенне гэта не паўплывае.
На прэс-канферэнцыі днем раней актывісты падпісалі зварот да польскага і літоўскага консулаў, каб прыцягнуць іх увагу да сітуацыі ў Беларусі. Аднак консулы на судах не прысутнічаюць.
Актывістаў падзялілі на чатыры групы і судзілі асобна.
Суддзя Алена Пятрова разглядае справы Ежы Грыгенчы, Яўгена Браўна і Анатоля Мышкевіча.
Суддзя Наталля Козел — справы Антона Войцехава, Аляксандра Абуховiча і Сяргея Верамеенкі.
Суддзя Руслан Гурын — справы Галiны Ламашэвiч, Вадзіма Саранчукова, Вольгі Верамеенкі і Мiкалай Салянiка.
Суддзя Дзмітрый Бубенчык — справы Iрыны Давiдовiч (Iўе), Вiталя Гуляка (Ваўкавыску) і В. Гузевiча (апошні не з’явіўся на суд).
Вiталь Гуляк — 30 базавых штрафу
Iрына Давiдовiч — 15 базавых
Вадзім Саранчукоў - 13 сутак арышту
Галiна Ламашэвiч — 7 базавых
Вольга Верамеенка — 15 базавых
Мiкалай Салянiк — 8 базавых
Яўген Браўн — 15 базавых
Анатоль Мышкевіч — 25 базавых
Ежы Грыгенчы — 13 сутак
Антон Войцехаў - 15 базавых
Аляксандр Абуховіч — 20 базавых
Сяргей Верамеенка — 15 сутак
Пакуль актывісты не плануюць аспрэчваць рашэнні судоў.
Сяргей Верамеенка: «Мы падрываем аўтарытэт дзяржавы. Хай закрываюць нас. Калі яны думаюць, што справа ў нас, хай паглядзяць на людзей, якія выйдуць заўтра».
Прадстаўнікі дэмакратычных структур не спадзяваліся, што справы абыйдуцца штрафамі, і загадзя падрыхтаваліся да «сутак» — узялі з сабой рэчы. На іх думку, у горадзе адсутнічае дыялог паміж уладай і грамадскімі актывістамі, а праведзены круглы стол гэта толькі пацвердзіў.
[irp posts="15 490″ name=" Самых актыўных будуць саджаць". Гродзенскія дэмакратычныя актывісты запрасілі консулаў на свае суды"]
На правядзенне Маршу недармаедаў 15 сакавіка ў парку Жылібера іх арышты і штрафы не паўплываюць, кажуць актывісты. Пратэстны настрой грамадства настолькі вялікі, што кожны гатовы выйсці і стаць лідарам, якому не патрэбна чыясьці каардынацыя, кажуць яны.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…