«Гэта поўны дурдом!» Ва ўніверсітэтах і каледжах пераносяць заняткі, каб студэнты не патрапілі на мітынг

У некаторых гродзенскіх навучальных установах пераносяць пары на выходныя і на вячэрні час, а таксама прымушаюць студэнтаў падпісвацца пад абяцаннем, што яны не будуць прымаць удзел у мітынгах супраць дэкрэту № 3. Такая інфармацыя з’явілася ў сацыяльных сетках.

Самі студэнты на гэтую сітуацыю рэагуюць па-рознаму.

Марыя, ГрДУ

— Асабіста мне патэлефанавала куратар і сказала, каб я да яе ўвечары 15 сакавіка зайшла на размову. Гэта менавіта ў той час, калі ў Гродне будзе праходзіць мітынг у парку Жылібера. Не ведаю, цi тэлефанавала яна іншым, але да яе я дакладна не пайду — у мяне вольны час. I буду займацца я тым, чым захачу.

Ілона, Каледж тэхнікі, тэхналогіі і дызайну

— Гэта поўны дурдом, калі чалавек хоча пайсці ён i так пойдзе, нават калі паставяць у гэты час вучобу. На двары XXI стагоддзе, а ў нас нешта прыдумляюць. На 15 сакавіка ў каледжы ва ўсіх заняткі паставілі ў другую змену і яўка абавязковая. А таксама нас вырашылі ўзрадаваць і 25 сакавiка, калі ў Мінску будзе праходзіць дазволенае ўладамі шэсце на Дзень Волі. Менавіта ў гэты дзень, у наш выхадны, сказалі выходзіць і адпрацоўваць за Радаўніцу, якая будзе ў красавіку. Усе студэнты гэтыя змены ўспрынялі негатыўна.

Арсеній, ГрДУ

— Усе выдатна разумеюць, чаму перастаўляюць заняткі на вячэрні час. Але, мне здаецца, трэба дзейнічаць іншымі метадамі: тут не трэба нешта прыдумляць, студэнтам трэба растлумачыць, чаму нельга хадзіць на гэтыя мітынгі. З такімі забаронамі будзе толькі горш.

Шчыра, я сам не прымаю ўдзел у такіх акцыях — мне не патрэбныя праблемы, ды і мне прасцей вырашаць такія пытанні іншымі спосабамі. Калі мяне нешта не задавальняе, я падыйду і пагавару з адказным напрамую, каб выправілі гэтую сітуацыю.

У такіх дакументах прымушаюць падпісвацца студэнтаў Электратэхнічнага каледжа ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025